Васіль Жуковіч — Маладая восень

Залатыя стужкі
на бярозцы мілай.
Хутка, хутка птушкі
паляцяць ў вырай.

I вятры крутыя
гучна загамоняць,
воблакі густыя
неба запалоняць.

А пакуль што – просінь
між аблокаў белых.
Маладая восень
толькі прыляцела.

Падобныя старонкі