творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-мае-сябры
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Мае сябры
Я такую звычку маю:
час для кніжак берагу –
кожны-кожны дзень чытаю,
бо іначай не магу.
Вершы і апавяданні,
казкі вельмі я люблю,
і легенды, і паданні
пра бацькоўскую зямлю.
То ў кнігарню завітаю,
то ў чытальню я іду.
Многа кніжак прачытаю –
многа я сяброў знайду.
Падобныя старонкі
- па-матывах-твора
- мініяцюрная-кніга
- кнігі-дапамагаюць-падарожнічаць
- кніга-на-беларусі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мае-сябры.1755963702.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin