Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-мае-сябры

Васіль Жуковіч — Мае сябры

Я такую звычку маю:
час для кніжак берагу –
кожны-кожны дзень чытаю,
бо іначай не магу.

Вершы і апавяданні,
казкі вельмі я люблю,
і легенды, і паданні
пра бацькоўскую зямлю.

То ў кнігарню завітаю,
то ў чытальню я іду.
Многа кніжак прачытаю –
многа я сяброў знайду.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мае-сябры.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki