Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-ляцяць-сняжынкі

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Ляцяць сняжынкі

Глядзі, які дзянёк цудоўны:
ляцяць сняжынкі ў цішыні,
прыслухайся – ледзь-ледзь улоўны
ідзе шумочак з вышыні.

Ляцяць сняжыначкі павольна,
зачараваныя зямлёй,
ім гэтак лёгка і прывольна
над лесам, полем, над ракой.

Ляцяць сняжынкі з сівай хмары,
як матылёчкі на святло,
і ўсё пра іх, здаецца, марыць –
і лес, і поле, і сяло.

Падобныя старонкі

  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-бялее-снег-пушысты
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-ляцяць-сняжынкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki