Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-каляднікі

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Каляднікі

Ідуць каляднікі, ідуць
Па ўсёй краіне самабытнай,
Сцяжынку з даўніны вядуць
Пад зыркай зоркай старажытнай.
Ідуць вясёлай грамадой,
Народ вітаюць калядой,
Сцяжынку памяці вядуць.
Што ім зімовы рэзкі вецер!
Ідуць каляднікі, ідуць –
Любві, надзеі, веры дзеці.

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра
  • артур-вольскі/артур-вольскі-калядкі
  • каляды
  • калядка
  • батлейка-калядны-лялечны-тэатр
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-каляднікі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki