творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-калядная-вячэра
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Калядная вячэра
Гэткай смачнае куцці
вы не елі у жыцці.
I блінцы калядныя
дужа-дужа ладныя.
А кісель ды аўсяны
яшчэ лепшы за бліны.
А згатуеце гароху –
з'ясце многа й яшчэ троху.
Селядцы ёсць і грыбкі –
пах ідзе ва ўсе бакі.
Пернікі ды булкі з макам
будуць, пэўна, ўсім да смаку.
Журавінавы напітак
будзе піцца з апетытам.
Усе стравы сытныя,
надта апетытныя!
Падобныя старонкі
- юрась-свірка/юрась-свірка-свята
- васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
- казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1