Васіль Жуковіч — Загадкі з адгадкамі

Крыўляецца хлопчык,
як малпа- макака…
– Адгадка знайшлася:
той хлопчык – крыўляка.

– У ход пускае кулакі
ў часе спрэчкі ўсякай…
Што за «герой» такі?
– Ён не герой, а забіяка.

– На просьбу памагчы
адкажа лёгка: «Ай…»
І хто ж гэта такі?
– Вядома, што – гультай.

– Не ведае нічога,
да ведаў не імкнецца.
Ці чулі пра такога?
– Ён невукам завецца.

Падобныя старонкі