Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-дзіўны-горад

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Дзіўны горад

Горад бачыў я цудоўны
у далёкай старане,
горад быў ласункаў поўны,
ён запамятаўся мне.

З цукру там былі дарогі,
ледзянцовыя масты,
шакаладныя стаялі
кветкі, дрэвы і кусты.

Білі там фантаны фанты
і ракою поўнай цёк
ну такі ўжо свежы, смачны
ды з мядовым пахам сок!

I марожанага горы
там ляжалі, быццам снег…
Бачыў я салодкі горад
у сваім салодкім сне.

Падобныя старонкі

  • васькава-мара
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-у-горадзе-мары
  • мара-здзейсніцца
  • прадвесне-мары
  • запаветная-мара
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзіўны-горад.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki