творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-дзіўны-горад
Васіль Жуковіч — Дзіўны горад
Горад бачыў я цудоўны
у далёкай старане,
горад быў ласункаў поўны,
ён запамятаўся мне.
З цукру там былі дарогі,
ледзянцовыя масты,
шакаладныя стаялі
кветкі, дрэвы і кусты.
Білі там фантаны фанты
і ракою поўнай цёк
ну такі ўжо свежы, смачны
ды з мядовым пахам сок!
I марожанага горы
там ляжалі, быццам снег…
Бачыў я салодкі горад
у сваім салодкім сне.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзіўны-горад.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin