творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-дзве-бабулечкі-ў-мяне
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Дзве бабулечкі ў мяне
Да матулькі мамінай
і матулькі татавай
я іду з любоўю.
І матульцы мамінай,
і матульцы татавай
зычу я здароўя.
І матульку маміну,
і матульку татаву
буду шанаваці.
Мне матулька маміна
і матулька татава
родныя, як маці!
Падобныя старонкі
- свет-матулі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзве-бабулечкі-ў-мяне.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1