творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-гуканне-вясны
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Гуканне вясны
Свята песенькай сустракаем,
вясну весела мы гукаем:
«Жавароначкі, прыляціце,
цёпла лецейка прынясіце».
Ходзім радасна карагодам.
Выглянь, сонейка, дай пагоду!
Шчасце-долечку мы гукаем,
мы зямлю сваю адмыкаем.
«Жавароначкі, прыляціце,
зямлю-матухну абудзіце».
Жыта-жыцейка хай рунее,
кветкі-красачкі хай квітнеюць.
Свята шчырае мы сустрэлі.
Птушкі з выраю прыляцелі.
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-гуканне-вясны.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1