творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-выбіраю-прафесію
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Выбіраю прафесію
Я хачу быць
футбалістам,
забіваць галы са свістам
галавой,
нагой,
рукой!
Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
машыністам,
электрычкі гнаць са свістам,
з хуткасцю –
сто,
дзвесце,
трыста
за хвіліну!..
Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
каскадзёрам.
Уявіце, я скачу,
са скалы скачу я ў мора,
у агонь скачу!
Вой! Што я кажу?!
Не хачу!
Падобныя старонкі
- кліпмейкер
- васіль-вітка/васіль-вітка-хто-што-робіць
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
- артур-вольскі/артур-вольскі-ад-а-да-я-прафесія-мая
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-выбіраю-прафесію.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1