творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-васілёк
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Васілёк
Ля жывой дарогі,
з краю збажыны,
сіні васілёчак
сніў зямныя сны.
Васілька пры ніве
вецер калыхаў,
жаваранак песню
васільку спяваў.
Сонейкам сагрэты,
рос ён і дужэў,
пад ласкавым небам
гожа расквітнеў.
Адквітнее лета,
восень праляціць,
і зямля навокал
снегам зазіхціць.
Толькі травень прыйдзе,
сонечны дзянёк –
ля дарогі ўзыдзе
зноўку васілёк.
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-васілёк.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1