творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-бывай-бывай-дваццатае-ста
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Бывай, бывай, дваццатае стагоддзе!
Бывай, бывай, дваццатае стагоддзе!
Душой збалелай не магу крывіць:
стагоддзе слёзаў горкіх і крыві,
на цяжкі смутак ты душу наводзіш.
Жах войнаў і рэпрэсій ці сыходзіць?
А чорны след чарнобыльскай бяды?..
Мая краіна, пойдзеш ты куды?
Няўжо ты здрадзіш праўдзе і свабодзе?!
Як без паветра, я без іх загіну.
Дай веры мне: не пойдзеш па касцях,
ты болей не заблудзішся, Краіна;
да сонца ўскінеш горды продкаў сцяг,
з туману ірвануўшы на прасцяг, –
цябе даўно чакае шлях адзіны.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-бывай-бывай-дваццатае-ста.1755963701.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin