Васіль Жуковіч — Блізка свята ўраджаю

Не нарадуецца вёска –
ураджай паўсюль які:
каласы – нібыта коскі,
бульбіны – як кулакі!

Каб жа не прапала праца,
каб не страцілі дабра,
застаецца пастарацца
ўсё, што вырасла, сабраць.

Падобныя старонкі