Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-беларуская-старонка

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Беларуская старонка

Лес ідзе да небакраю.
Рэчка, горачка, раўніна…
Вечна сэрцу дарагая
Беларуская карціна.

Ля крыніцы – медуніцы,
Дзе даліна – канюшына,
Дзе лясочак – верасочак, –
Ой ты, родная мясціна!

А пад ветрыкам у полі
Хваляй ціхай жыта ходзіць
На прасторы, на прыволлі
Сэрца мне яно лагодзіць.

Жыта наша – з васількамі,
Неба наша – з жаўрукамі.
Апяваюць песняй звонкай
Птушкі родную старонку.

Лес ідзе да небакраю,
Рэчка, горачка, раўніна…
Вечна сэрцу дарагая
Беларуская карціна.

Я красу тваю кахаю,
Ніў, лясоў і рэк гамонку,
Непаўторная, святая
Беларуская старонка!

Падобныя старонкі

  • ганарымся-бацькаўшчынай
  • скарбы-нашай-радзімы
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-беларуская-старонка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki