творы:васіль-вітка:васіль-вітка-чатыры-пажаданні
Васіль Вітка — Чатыры пажаданні
Добра, калі ты змалку
Можаш вітаць людзей.
Раніцай:
– Добрага ранку!
І апаўдня:
– Добры дзень!
Увечары пры сустрэчы
Знаёмым сказаць:
– Добры вечар!
І соннаму сонейку нанач,
І ўсім добрым людзям:
– Дабранач!
Падобныя старонкі
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-чатыры-пажаданні.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin