творы:васіль-вітка:васіль-вітка-хто-што-робіць
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Хто што робіць
Даглядае пчол пчаляр,
Стол майструе сталяр,
Шыбы ў вокны ставіць шкляр,
Беліць сцены маляр,
Чысціць комін камінар,
Сыры варыць сыравар,
Ну а цукар – цукравар.
З футра выкраіў каўнер
Мне на паліто кушнер,
Боты мне пашыў шавец,
Новыя штаны – кравец,
Цацку з дрэва майстры
Выразалі – разьбяры.
Цяпер сам разбяры,
А што робяць ганчары,
Бандары, цесляры,
Муляры, млынары,
Дактары, друкары,
Хто даглядае трактары,
А хто коней на стайні,
А хто вучыць нас?
Падобныя старонкі
- артур-вольскі/артур-вольскі-ад-а-да-я-прафесія-мая
- кліпмейкер
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень
- васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-выбіраю-прафесію
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-што-робіць.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1