Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-сяброўкі

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Сяброўкі

Хто там грукае ў акно?
Гэта вы, сінічкі?
Я прачнулася даўно,
Запляла касічкі.

Вось надзену кажушок,
Выбегу на ганак,
З лесвіцы змяту сняжок,
Вынесу сняданак.

Тут халва і тваражок,
Скрылічак каўбаскі,
Цёплы з мясам піражок –
Ешце, калі ласка.

У абед, сінічкі, зноў
Прылятайце смела.
Ну, а мне – пара дамоў,
Я ж сама не ела.

Падобныя старонкі

  • птушкі-шчасця
  • янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
  • янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-сяброўкі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki