Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-сяброўкі

Васіль Вітка — Сяброўкі

Хто там грукае ў акно?
Гэта вы, сінічкі?
Я прачнулася даўно,
Запляла касічкі.

Вось надзену кажушок,
Выбегу на ганак,
З лесвіцы змяту сняжок,
Вынесу сняданак.

Тут халва і тваражок,
Скрылічак каўбаскі,
Цёплы з мясам піражок –
Ешце, калі ласка.

У абед, сінічкі, зноў
Прылятайце смела.
Ну, а мне – пара дамоў,
Я ж сама не ела.

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-сяброўкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki