творы:васіль-вітка:васіль-вітка-пліска
Васіль Вітка — Пліска
Каля рэчкі блізка
Скача, скача пліска
На цыбатых ножках
У чорных панчошках,
Хвосцік толькі бліскае –
То ўгары, то нізка ён.
Плісачка ківаецца,
Дзеці пацяшаюцца:
– Вазьмі мяне, птушка,
На хвасце пагушкай.
Падобныя старонкі
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-пліска.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin