Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-перапёлка

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Перапёлка

З вечара і да відна
Усё заве мяне яна.
На хвілінку б сціхла хоць:
– Уставай! Ідзі палоць!

Я пайду злаўлю яе,
Бо гнязда ж яна не ўе
Ні ў дупле і ні ў галлі,
Зробіць ямачку ў раллі,
Высцеле травою –
Вось і ўсе пакоі.
Да зямлі ўсё туліцца,
Дзюбай жыта чэша,
А лятаць лянуецца,
Болей ходзіць пеша.

Я ўсё жыта абышоў
І гарахавішча,
Хітрай птушкі не знайшоў –
Днём яна не свішча.
Як нямая цэлы дзень,
А як ляжа ночы цень,
Выйдзе першая зара,
Закрычыць тады яна:
– Спаць пара! Спаць пара!
А сама не спіць адна
Аж да самага відна.

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-перапёлка.1755963700.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki