творы:васіль-вітка:васіль-вітка-памяць-зямлі
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Памяць зямлі
Якая, вы думаеце, самая цікавая кніга на свеце? Адразу не здагадаецеся. Гэта кніга – зямля, на якой мы жывём і якая з першых гадоў жыцця штодня вучыць нас гісторыі, мове. Штодня і штораз адкрывае нам усё новыя і новыя словы.
Жывое асяроддзе акружае нас: жывёлы, птушкі, самыя малыя істоты, а таксама расліны, кветкі, дрэвы. І ўсе яны маюць свае імёны. Многа назваў існуе на зямлі. Кожная яе мясцінка мае сваю назву.
Чалавеку дорага месца, дзе ён нарадзіўся. Адкуль пачаўся род яго сям’і. І ўсе сляды, справы, памяць, што пакінулі аб сабе яго продкі. Усё гэта, як нашу самую дарагую спадчыну, беражэ памяць зямлі. Нясе праз гады, праз вякі ў імёнах і назвах, у словах, у мове, у паданнях і легендах.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-вечарамі
- якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
- якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-падгляд-
- якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
- якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзелаў-за-стал
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-памяць-зямлі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1