Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-памяць-зямлі

Васіль Вітка — Памяць зямлі

Якая, вы думаеце, самая цікавая кніга на свеце? Адразу не здагадаецеся. Гэта кніга – зямля, на якой мы жывём і якая з першых гадоў жыцця штодня вучыць нас гісторыі, мове. Штодня і штораз адкрывае нам усё новыя і новыя словы.
Жывое асяроддзе акружае нас: жывёлы, птушкі, самыя малыя істоты, а таксама расліны, кветкі, дрэвы. І ўсе яны маюць свае імёны. Многа назваў існуе на зямлі. Кожная яе мясцінка мае сваю назву.
Чалавеку дорага месца, дзе ён нарадзіўся. Адкуль пачаўся род яго сям’і. І ўсе сляды, справы, памяць, што пакінулі аб сабе яго продкі. Усё гэта, як нашу самую дарагую спадчыну, беражэ памяць зямлі. Нясе праз гады, праз вякі ў імёнах і назвах, у словах, у мове, у паданнях і легендах.

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-памяць-зямлі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki