творы:васіль-вітка:васіль-вітка-месяцы
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Месяцы
Кожны месяц – чараўнік:
Студзень, люты, сакавік,
Красавік, і май, і чэрвень.
Едзе наш дзетсад у Чэрвень:
Ліпень, жнівень, верасень –
Ўсе лясы у верасе.
А кастрычнік, лістапад –
Хто з нас восені не рад!
Зацярусіць снегам снежань,
I не ўлежыць нават лежань:
Ўсе на санкі, на канькі –
Незабыўныя дзянькі!
Лепшае пары няма,
Дзякуй, зімачка-зіма!
Падобныя старонкі
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-месяцы.1755963700.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin