Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-месяцы

Васіль Вітка — Месяцы

Кожны месяц – чараўнік:
Студзень, люты, сакавік,
Красавік, і май, і чэрвень.

Едзе наш дзетсад у Чэрвень:
Ліпень, жнівень, верасень –
Ўсе лясы у верасе.

А кастрычнік, лістапад –
Хто з нас восені не рад!

Зацярусіць снегам снежань,
I не ўлежыць нават лежань:
Ўсе на санкі, на канькі –
Незабыўныя дзянькі!
Лепшае пары няма,
Дзякуй, зімачка-зіма!

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-месяцы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki