творы:васіль-вітка:васіль-вітка-месяцы
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Месяцы
Кожны месяц – чараўнік:
Студзень, люты, сакавік,
Красавік, і май, і чэрвень.
Едзе наш дзетсад у Чэрвень:
Ліпень, жнівень, верасень –
Ўсе лясы у верасе.
А кастрычнік, лістапад –
Хто з нас восені не рад!
Зацярусіць снегам снежань,
I не ўлежыць нават лежань:
Ўсе на санкі, на канькі –
Незабыўныя дзянькі!
Лепшае пары няма,
Дзякуй, зімачка-зіма!
Падобныя старонкі
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ноч-на-прыпяці-і-казка
- васіль-вітка
- васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык
- васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах
- васіль-вітка/васіль-вітка-слова
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-месяцы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1