Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-лістапад-946

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Лістапад

Як малое птушанятка,
Перабег лісток дарожку.
Кінуўся за жоўтым статкам,
Мільганулі толькі ножкі.

Закружылі па асфальце
За чародкаю чародка.
Любыя, не адлятайце –
Будзе вырай ваш кароткі.

Зменіцца зіма вясною,
Узляціце зноў на дрэвы.
Зноў шчасліваю парою
Я пачую вашы спевы.

Падобныя старонкі

  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-залаты-лістапад
  • васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-лістапад
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль
  • кінафестываль-лістапад
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад-946.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki