творы:васіль-вітка:васіль-вітка-крыжадзюб
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Крыжадзюб
Гляньце вы на дзівачка,
Што з гняздзечка-гамачка
У завею, у мароз
Высунуў дзюбаты нос.
Гэта смелы крыжадзюб,
Не баіцца ён завей.
Лес яловы вельмі ж люб
Для яго малых дзяцей.
Любата для птушанятак
У гняздзечку ў гэты час –
Ёсць і шышак і зярнятак
Аж на ўсю зіму запас!
Падобныя старонкі
- птушкі-шчасця
- янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
- янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-крыжадзюб.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1