Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-крыжадзюб

Васіль Вітка — Крыжадзюб

Гляньце вы на дзівачка,
Што з гняздзечка-гамачка
У завею, у мароз
Высунуў дзюбаты нос.

Гэта смелы крыжадзюб,
Не баіцца ён завей.
Лес яловы вельмі ж люб
Для яго малых дзяцей.

Любата для птушанятак
У гняздзечку ў гэты час –
Ёсць і шышак і зярнятак
Аж на ўсю зіму запас!

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-крыжадзюб.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki