творы:васіль-вітка:васіль-вітка-казкі-дзеда-васіля
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Казкі дзеда Васіля
Жыў на свеце дзед Васіль,
За плячыма мех насіў.
Дазналіся мышкі,
Што ў мяшэчку кніжкі,
Разгрызлі завязкі,
Бачаць, ажно ж – казкі.
Сталі клікаць дзяцей:
– Гэй, сюды ўсе хутчэй!
Ёсць тут маляванкі,
Складанкі – чытанкі,
Байкі-самаграйкі,
Песні-калыханкі,
Жарты-перакруткі,
Гулі-самагудкі,
Лічылкі, загадкі,
Ладачкі-ладкі…
Падыходзьце, малышы,
Кожнаму пацешка ёсць!
Дзед Васіль, а ты пішы
I яшчэ нам прынось.
Падобныя старонкі
- павел-місько/павел-місько-як-дзеда-дзялілі
- артур-вольскі/артур-вольскі-дзіўны-дзед
- уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-забытая-хатка
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-пра-дзеда-і-ўнука
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-ехаў-дзед-дадому
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-дзеда-васіля.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1