Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-драч

Васіль Вітка — Драч

Драч,
Драч,
Бяры
Дзяркач,
Дзяры
Дзёран.

А драч –
У плач:
– Я і так зморан.

Краў дровы на дрывотні,
Прастудзіўся ў падваротні.
Занядужаў нешта,
Саслабеў да рэшты.

Не кажы,
Драч,
Да рэшты –
Горла добра
Дзярэш ты.

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-драч.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki