творы:васіль-вітка:васіль-вітка-добры-знак
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Добры знак
І шафёр, і пешаход
Кожны знае ў свеце
Знак увагі – пераход!
Асцярожна – дзеці!
Грузавік спыніў свой ход,
Сталі легкавушкі.
Асцярожна – пералёт!
Асцярожна – птушкі!
Кожны падарожны рад
Прывітаць, прывеціць:
– Добрай раніцы, дзетсад!
Добры шлях вам, дзеці!
Нават сонца маладзей
Глянула з блакіту –
Гэта будучыні дзень
Выйшаў на арбіту.
Хай заўсёды з веку ў век
Добрым знакам будзе:
Асцярожна – чалавек!
Асцярожна – людзі!
1977
Падобныя старонкі
- васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах
- васіль-быкаў/знак-бяды
- васіль-быкаў/мастацкія-асаблівасці-аповесці-васіля-бы-5871
- васіль-быкаў/васіль-быкаў-знак-бяды
- васіль-быкаў/аповесць-васіля-быкава-знак-бяды-яе-ідэй
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-добры-знак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1