Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-вялікдзень

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Вітка — Вялікдзень

Траўка брацца пачала,
У імшанніку пчала
Прачнулася і гудзе:
– Хутка ўжо Вялікі Дзень!

А людзі між сабою
Пацяшаюцца вярбою.
Ніхто нікога не міне –
Ні цябе, ні мяне.

І мяне, і цябе
Кожны дубцом сцебане:
– Б’ю не я, вярба б’е,
За тыдзень – Вялікдзень!

– І ты, родны народ,
Будзь здароў на ўвесь год!

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-вялікдзень.1755963699.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki