творы:васіль-вітка:васіль-вітка-верасы
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Верасы
Што гэта: казка ці сон,
Ці лесу галасы?
Смычкоў суладны унісон
З размаху, наўскасы
Ударыў – і вясёлы дождж
За хмаркаю услед
Пабег, як хлопчык, басанож
У ясны, мілы свет,
Не разбіраючы дарог,
Да пушчы, нацянькі,
Дзе прабіваюць тоўсты мох
Грыбы баравікі,
Дзе сонца пырскае з суніц
І сонныя чмялі
За дзень ад паху медуніц,
Зусім абнемаглі,
Дзе ў пацерках густой расы,
Між цёплых баравін,
Нам песню дораць верасы
На дарагі ўспамін.
Падобныя старонкі
- максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-у-панскім-лесе
- у-лесе
- якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-стары-лес
- рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вартавы-цішыні
- рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-сон-у-лесе
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-верасы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1