Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-верасы

Васіль Вітка — Верасы

Што гэта: казка ці сон,
Ці лесу галасы?
Смычкоў суладны унісон
З размаху, наўскасы

Ударыў – і вясёлы дождж
За хмаркаю услед
Пабег, як хлопчык, басанож
У ясны, мілы свет,
Не разбіраючы дарог,
Да пушчы, нацянькі,
Дзе прабіваюць тоўсты мох
Грыбы баравікі,

Дзе сонца пырскае з суніц
І сонныя чмялі
За дзень ад паху медуніц,
Зусім абнемаглі,

Дзе ў пацерках густой расы,
Між цёплых баравін,
Нам песню дораць верасы
На дарагі ўспамін.

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-верасы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki