творы:васіль-вітка:васіль-вітка-бабіны-госці
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Вітка — Бабіны госці
Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? – У бабкі.
Што пілі вы? – Малако.
А што елі? – Ко-ко-ко.
Доўга ж вы сядзелі,
Доўга пілі-елі.
А мы не сядзелі –
Цэлы дзень дурэлі.
Мы і заўтра пойдзем
Да бабулі нашай –
Абяцала бабка
Бярозавай кашы.
Падобныя старонкі
творы/васіль-вітка/васіль-вітка-бабіны-госці.1755963699.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin