Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-вітка:васіль-вітка-бабіны-госці

Васіль Вітка — Бабіны госці

Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? – У бабкі.

Што пілі вы? – Малако.
А што елі? – Ко-ко-ко.

Доўга ж вы сядзелі,
Доўга пілі-елі.

А мы не сядзелі –
Цэлы дзень дурэлі.

Мы і заўтра пойдзем
Да бабулі нашай –

Абяцала бабка
Бярозавай кашы.

Падобныя старонкі

творы/васіль-вітка/васіль-вітка-бабіны-госці.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki