Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-татаў-родны-куток

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Татаў родны куток

Па маленькім,
зялёным, як сад,

гарадку

крочыць тата,

узяўшы

мяне за руку.
Я амаль паспяваю
за ім –

крок у крок.

Тата кажа:

– Глядзі,

прыглядайся,

сынок.

Для мяне,

як для птушкі,

быў ён

родным гняздечкам –

гарадок,

што даўней

называўся мястэчкам.
Я адсюль

паляцеў

у нязведаны свет…
Мне б

за татам прайсці

шлях яго –

след у след!..

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзе-прывітанне
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-бацька-і-сын
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-памяці-бацькі
  • мікола-гіль/мікола-гіль-татава-аўтаручка
  • мікола-гіль/мікола-гіль-чаго-смяяўся-кот-васька
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-татаў-родны-куток.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki