творы:артур-вольскі:артур-вольскі-свята-мам
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Свята мам
Сёння свята нашых мам:
Прыйдуць мамы ў госці к нам.
Мы ўсім садам іх чакалі,
Падарункі рыхтавалі:
Хто хусцінку вышываў,
Хто карцінку маляваў,
Кожнай маме – падарунак,
Кожнай маме – пацалунак.
Павіншуем мам сваіх,
Мам любімых, дарагіх.
Дружна шчасця пажадаем,
Дружна песню заспяваем.
Вельмі рад, вельмі рад
Мам сустрэць дзіцячы сад.
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы
- казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік
- юрась-свірка/юрась-свірка-свята
- васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-свята-мам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1