творы:артур-вольскі:артур-вольскі-пчала
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Пчала
Рана-раненька
Пчала
Пакідае вулей,
Заспявала – загула,
Каб усе пачулі:
– Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я без справы
Не сяджу,
Жу-у!
Палячу я
На лужок,
Потым –
На палетак.
І збяру
Духмяны сок
Самых лепшых кветак.
Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я над кветкамі
Кружу,
Жу-у!
Панясу яго
Да сот,
Адпачну
Ля лёткі.
Пакаштуюць
Дзеці мёд,
Скажуць:
– Ну й салодкі!
Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я падзяку
Заслужу,
Жу-у!
Падобныя старонкі
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-мы-мёд-і-пчала
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала-і-авадзень
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-пчолы-і-труцень
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-пчала
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пчала.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1