творы:артур-вольскі:артур-вольскі-першы-званок
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Першы званок
Абрывае восень
За лістком лісток.
Сёння роўна ў восем
Зазвініць званок.
Нам зусім не сумна
Хмарнаю парой,
Бо зляцеўся шумны
Наш вучнёўскі рой.
Раніцаю ў школу
Сыдземся мы зноў.
Колькі тут вясёлых
Жартаў і размоў!
Адплывае ў просінь
Лёгкі туманок.
Сёння роўна ў восем
Зазвініць званок.
Падобныя старонкі
- дарога-ў-школу
- вясковы-асветнік
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-першы-званок.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin