творы:артур-вольскі:артур-вольскі-першы-званок
Артур Вольскі — Першы званок
Абрывае восень
За лістком лісток.
Сёння роўна ў восем
Зазвініць званок.
Нам зусім не сумна
Хмарнаю парой,
Бо зляцеўся шумны
Наш вучнёўскі рой.
Раніцаю ў школу
Сыдземся мы зноў.
Колькі тут вясёлых
Жартаў і размоў!
Адплывае ў просінь
Лёгкі туманок.
Сёння роўна ў восем
Зазвініць званок.
Падобныя старонкі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-першы-званок.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin