творы:артур-вольскі:артур-вольскі-першы-званок
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Першы званок
Абрывае восень
За лістком лісток.
Сёння роўна ў восем
Зазвініць званок.
Нам зусім не сумна
Хмарнаю парой,
Бо зляцеўся шумны
Наш вучнёўскі рой.
Раніцаю ў школу
Сыдземся мы зноў.
Колькі тут вясёлых
Жартаў і размоў!
Адплывае ў просінь
Лёгкі туманок.
Сёння роўна ў восем
Зазвініць званок.
Падобныя старонкі
- дарога-ў-школу
- кастусь-жук/кастусь-жук-урок
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы
- вясковы-асветнік
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-першы-званок.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1