Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-пагоня

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Пагоня

А чые там
дзіва-коні
абганяюць час?
Гэта едзе
ў ззянні-звоне
сонейка да нас.

Конь чырвоны –
пасяродку.
Белыя –
з бакоў.
Скачуць хутка.
Скачуць ходка.
Іскры з-пад падкоў.
Рыцар
побач з імі ў гонцы.
Меч,
як звон,
звініць.
Ён ад хмараў
наша сонца
зможа ўбараніць.

У Пагоні
скачуць коні
у світальны час.
Гэта едзе
ў ззянні-звоне
сонейка да нас.

Падобныя старонкі

  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
  • максім-танк/максім-танк-ты-чуеш-брат
  • іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-пагоня
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-покліч
  • алесь-бадак/алесь-бадак-пагоня
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki