творы:артур-вольскі:артур-вольскі-няма-прыгажэй
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Няма прыгажэй
Высозныя сосны
адвечнага бору –
пад самае сонца,
пад самыя зоры.
Зубры
ў гушчары
пратапталі сцяжыны
туды,
дзе ніводнай
няма каляіны.
Маліны
даспелыя
просяцца ў жмені,
грыбы – у кашы,
бы ў загоне алені.
Вітаюць нас
птушкі і дрэвы гасцінна…
Ну дзе яшчэ знойдзеш
такія мясціны?
Усім на зямлі
я давесці бяруся:
няма прыгажэй
ад маёй Беларусі!
Падобныя старонкі
- артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок
- артур-вольскі
- артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
- віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
- віталь-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-няма-прыгажэй.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1