Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-насарог

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Насарог

Ён завецца –

насарог,

бо на носе
носіць рог.
Я смяюся:
– Вось дзівак!
Хіба носяць рогі так?
Раю шчыра
я табе:
не на носе –

на ілбе

не адзін,

а два насі,

як алені,

як ласі…


Глянуў ён
улева,

ўправа:

– А табе якая справа?
Калі скіну
з носа рог,
дык які я

насарог!..

І ўзлаваўся.
І засоп.
Каб не краты –

што было б!

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-насарог.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki