Артур Вольскі — Крынічка

Струменіцца крынічка
то ў лузе, то ў бары.
Купаецца ў ёй знічка,
як рыбка, на зары.

У летнюю пагоду
на радасць нам усім
хавае прахалоду
яна на дне сваім.

Калі ж табе напіцца
захочацца з яе,
пачуеш, як вадзіца
смяецца і пяе.

Падобныя старонкі