творы:артур-вольскі:артур-вольскі-коцік
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Коцік
– Коцік, коцік,
дзе ты быў?
– Я ўсю ноч
мышэй лавіў.
– Коцік, коцік!
– Мяў, мяў, мяў…
– А ці многа
Ты спаймаў?
– Не спаймаў я
аніводнай
і цяпер
сяджу галодны…
– Коцік, коцік,
дзе ты быў?
– Я па беразе
хадзіў.
Сеў ціхутка
пад масток,
лавіў рыбку
за хвасток.
– Коцік, коцік!
– Мяў, мяў, мяў…
– А ці многа
ты спаймаў?
– Не спаймаў я
аніводнай
і цяпер
сяджу галодны…
– Ах, гультай
і абібок!
Ты ўсё выдумаў знарок.
І мышэй
ты не лавіў,
і на рэчку
не хадзіў.
А прачнуўся
на світанку
і злізаў
усю смятанку!
Падобныя старонкі
- сучасная-казка-пра-бясстрашнае-кацяня
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-коцік.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin