Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-козачка

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Козачка

Выйшлі дзеці на лужок,
на зялёны муражок.
На лужок
на муражок
і пасталі
у кружок.

– Пачакайце трошачку,
мы станцуем
«Козачку»!..

А козачкі белыя
па мураўцы бегалі.
Па мураўцы –
скок ды скок,
патапталі
ўвесь лужок.

Казляняты выбеглі:
– Што ж вы траўку выбілі?!
Ножкамі
затупалі,
рожкамі
застукалі.

Тут пастушка
выйшла ў круг:
– Не тапчыце, козкі, луг!
Рожкамі
не стукайце,
ножкамі
не тупайце!

А вясёлы пастушок
задудзеў тады ў ражок:
– Ду-ду-ду!
Ды ду-ду-ду!
З вамі ў скокі я пайду!

Ах, як добра на лужку,
на зялёным муражку!
Мы б скакалі зноў і зноў,
але нам пара дамоў!

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-козачка-свавольніца
  • віталь-вольскі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
  • артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-козачка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki